57. На падсьцеліны абрусік насыплю гароху й палажу акрайчык хлеба? (Абрусік — неба, гарох — зоркі, акрайчык хлеба — месяц-маладзік).
58. На той сьвет ідзе — скача, а з таго сьвету ідзе — плача? (Вядро ідзе ў студню — скача, вядро ідзе із студні — плача).
59. Навокал носу ўецца, ды ў рукі ні даецца? (Пах).
60. На вадзе родзіцца, на вадзе вырасьця, а ў ваду пойдзя — узноў прападзе? (Соль).
61. Ня сьпісана, ня зьлічана, колькі на дзяжы абручоў? (Клубок).
62. Ні разьбіўшы гаршчэчка, ні зьясі кашкі? (Гарэх).
63. Ні рук, ні ног ні мая, а толькі адно бруха ды два вухі? (Цэбар).
64. Ой, за лесам, лесам, ганчарова сучка брэша? (У церліцы труцьмак).
65. Пад адным парасонам чатыры браты? (Стол і чатыры ножкі).
66. Пад прыпічкам грубяжы, хто ведая — ні кажы? (Пацеркі пад барадой).
67. Па дзірачках, па дзірачках, дайця пана саламяна? (Снапы падаюць на азяроды).
68. Паміж дубінкі, паміж ляшчынкі, вісіць кончык скурашынкі? (Цэпляшчынка — цапілно, дубінка — бічоўка, скурашынка — раменная прывязка).
69. Паненка тонка, грыміць звонка? (Стрэльба).
70. Пані ў каморы, а косы на дворы? (Морква).
71. Па саломя ходзя й ні шастая? (Сьцень).
72. Пасярод хаты вісіць чорт лупаты? (Сьветач).
73. Поўна бочачка віна — нігдзе ключыкаў німа? (Яечка).
74. Поўна бочачка круп, а на верее струп? (Макаўка).
75. Поўна хата курэй — ні вакон, ні дзьвярэй? (Гарбуз).
76. Поўны падпечык белых авечак? (Зубы ў роце).
77. Празь сьцяну вала пякуць? (Яйцо вараць).
78. Пры боку каліта поўна золата наліта? (Пры печы копка з жарам).
79. Разумны гаршчэчык, а ў ім сем дзірачак? (Галава).
80. Сядзіць баба на ўзгорачку ў чырвоным каптурочку, хто ідзе, дык і паклоніцца? (Ягада суніца).
81. Сярод лесу дзіжа кісьня? (Сьпелы яблык на яблыні).
82. Семсот сарочак, семсот намётак, а як вецер павея, дык і целавідаць? (Пер'е на курыцы).
83. Сем дзён маладзён? (Маладзік на небе).
84. Сем варот у вадзін гарод? (Сем дзірак у галаве: два вухі, дзвавокі, дзьве храпіны ў носе й рот).
85. Стаіць бычок, абсмаліны бачок? (Засланка ў печы).
93 👁