ад свайго абеду, гаспадар тады прыказвае: Кій на кій шкодзя, а абед на абед ні зашкодзя. Калі госьць сядзе за стол і есьць, а потым, устаўшы з за стала, дзякуе прыказкай: Дзякуй за абед, што наеўся дармаед, дык гаспадар дадае: Дзякуй за полудзінь, ні сыт, ні голадзін.
15. Калі застаюць гаспадара за работай на полі ці дома, дык прымаўляюць: Памажы Божа! Гаспадар адказвае — Дзякую!
16. Калі застаюць гаспадара на таку, у сьвірне, ці варыўні, пры парадкаваньні снапоў, збожжа, ці гародніны, дык прымаўляюць: Спарыня, або Спары Божа! Гаспадар адказвае: Дзякуй!
17. Калі гаспадар гарэлку налівае, дык кажа да гасьця: Здароў будзь! А госьць адказвае: Пі на здароўя!
18. Калі гаспадар зьбірае апошнюю пашню з поля ці току дык прымаўляе: Радзі Божа налета болі за гэта.
19. Калі гаспадар бярэцца рэзаць жывёлу, дык прымаўляе: Пасі, Божа, асталцо!
20. Калі на полі спатыкаюць гаспадара, які сее збожжа, дык кажуць: Радзі Божа! Гаспадар адказвае: Дзякуй!
21. Калі сусед да суседа прыходзе ў лазьню, а там ужо мыюцца, ён прыказвае: Пара, пара, лёгкі дух! Гаспадар адказвае — Дзякуй! — запрашае: Разьдзівайся там!
22. Калі застануць жанчыну, што снуе кросны, дык прымаўляюць: Ляцела сарока ціраз ток, што застанецца ад асновы, тоя на ўток! Адказ: Дзякуй!
23. Калі застаюць жанчыну, што кросны затыкае, дык кажуць: Красенцы-сушэнцы, зівайця, як мачыха на падчырыцу або як сьвякроў на нявестку. Ткальля адказвае: Дзякуй!
24. Калі жанчына бярэцца затыкаць кросны, дык прымаўляе: Мае красенцы, мае сушэнцы, зівайця, як сьвякроў на нявестку або як мачыха на падчырыцу.
25. Калі ўвайшоўшы ў хату застануць ткальлю за краснамі, дык кажаць: Сьпех, калі наткала зь мех! Ткальля адказвае: Дзякуй!
26. Калі застаюць жанчыну за мыцьцём бялізны ці праньнем палатна, дык прыказваюць: Бяло! Яна адказвае: Дзякуй! А часамі, жартуючы, дадае прыказку: Бяло, ні бяло, абы ў вадзе было! — або Ня сьлепа бяло, што ў вадзе было!
27. Калі дзякуюць малым дзецям за нейкую паслугу, дык кажуць: Вялік расьці! — або Вяліка расьці!
28. Калі сусед да суседа прыходзіў пагаварыць ды адыходзе дамоў, дык дзякуе словамі: Дзякуй за гамонку! А гаспадар на гэта: Дзякуй, што прыходзіў!
82 👁