можа есьці, хоць гаспадыня ўсё падае. Дык цыган і вывайціў гаспадыні: «Умела, гаспадынька, гатаваць, ды няўмела падаваць.
1393. Умірая ні стары, алі паравы. Разважаюць гэтак таго, у каго ў радні памёр малады чалавек.
1394. У мор намруцца, а ў вайну налгуцца. Калі ў часе вайны апавядаюць хлусьлівыя прыгоды, якіх не магло здарыцца.
1395. У мяне ёсьць партэчкі, а ўдому двоя. — Дык аддай-жа й моя, каліў даму двоя. Жарт. Прыказваюць таму, хто хвасьлівіцца пазычаным адзеткам. Гэтак быццам шляхціц хваліўся пазычанымі порткамі, а той гаспадар,у якога ён іх пазычыў, пасуліў вярнуць пазычаныя, жалі дома мае двое сваіх.
1396. У мяне зь ім чысты дабрыдзінь. Прыказвае той, у каго дачыненьні зь кім-небудзь не сплямленыя. Ён сьмела можа яму сказаць «Дабры-дзінь».
1397. Унадзіўся, як сьвіньня ў рэпу. Калі нехта стаў часта заходзіць да каго-небудзь, хоць яго там і недалюбліваюць.
1398. У нашай Польшчы кожны хоча быць большы. Калі нехта хоча грамадзе накінуць свае пагляды. Прыказка бадай што яшчэ з часоў Рэчы-паспалітае.
1399. У нашым куці вясельля чуці — торбачка зь мяшэчкам жаніціся будзя. Прыказваюць, калі пачуюць нязвычайна сьмешную навіну.
1400. Унучка, унучка, змані манючка, абы было гладка, дам табе авечачку й ягнятка. Жарт, гульня словаў. Прыказваюць дзецям, дзеці-ж любяць перагаварваць гэткія жарты.
1401. У няўмекі рукі калекі. Аб тым, хто робе ня ўмеючы й псуе матэр'ял.
1402. У пана ласка да парога. Хто хутка забываецца зробленае яму дабро, а калі другі раз крыху не дагадзіў, дык злуецца.
1403. У пастушкі німа служкі. Калі нейкі гультай вымагае, каб яму прыслугоўвалі.
1404. Урві ды падай. Аб падшыванцы, які хапае, крадзе наляту ды перадае гэткаму самаму другому.
1405. У родным краі, як у раі. Пашана й любасьць да роднага краю.
1406. У сабакі вачэй пазычыць. Аб тым, хто зь некім апастыліўся ды не пагадзіўшыся зь ім, ідзе да яго зь нейкай патрэбай.
1407. У сабачыну пусьціўся. Аб тым, хто вядзе амаральнае жыцьцё.
1408. У сваей хатцы нечага баяцца. Кажны гаспадар у сваей хаце.
86 👁