459. Мужыку лета, што святому рай. Шейн, II, 478, Маг. п.; Fed., 192.
460. Улетку кожны кусцік начаваць пусціць. Ахрым., 54: Л. Царанкоў, 1960, Рэч. 13.9.2.
461. Не помніць карова зімы, дачакаўшы лета. Нос., 102; Дуб., 40.
462. Бабіна лета кароткае. Мін.-Мал., 1970, 158, Пух.
463. Спусця лета па маліну не ходзяць. Сах.
464. Як багата рабіны — вады па аглабліны. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11.
465. Ядроныя верабіны — восенню гразі па аглабліны. І. Ламека, 1965, Ваўк. 13.10.2.
466. Як нурцы стадамі на азёры прылятаюць, старыя людзі пагоды не памнятаюць. Kolb., 472, Пін. п.
467. Восень — на дзень пагод восем. І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7.
468. Змяна змяне пагоду падае. Fed., 374.
469. Увосені ложка вады, вядро гразі. Fed., 338.
470. Увосень дажджу з неба капка, а з зямлі дзве. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
471. Асенняе сонца, як удаўцова сэрца. М. Шлык, 1969, Зельв.
472. Восень на рабом каню ездзіць. Fed., 338; Т. Глытаў, 1967, Карм. 13.10.23.
а) Восень на шэрым кані ездзіць. А. Русіновіч, 1960, Светл. 13.3.29.
138 👁