262. Лес і вада — родныя брат і сястра. «Працоўная слава» (Валожын), 26 красавіка 1961 г.
263. Плюнь на лес, каб язык аблез. Fed., 238.
264. Лес — бес. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
265. Лесавое ў лес глядзіць. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
266. Як у лесе гукнеш, так адазвецца. Fed., 162.
267. Граза ў лес не йдзець. Tyszk., 414; Шпил., Бел., 178.
268. Высокае дрэва здалёку відаць. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
269. Увесь лес роўны, адзін гук доўгі. Дуб., 64.
270. Зімой і летам адным цветам. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15; М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29.
271. Калі на папушкі холад, то на цвет дрыжацьме стары і молад. Fed., 54.
272. Калі на дзераве, як траяк, то альбо сей, альбо няхай будзе так. Fed., 166.
273. Калі бяроза перад вольхай ліст распусціць, то лета будзе сухое; калі вольха наперад — мокрае. «Працоўная слава» (Валожын), 21 красавіка 1968 г.
274. Калі ўрадзіла ляшчына, то ўродзіць і ярына. Fed., 161.
275. Вярба таўстая, ды ў сярэдзіне пустая. Ігнат.
276. Без пары і грыб не расце. Сержп., 132.
277. Грыбок на бок — баравік едзе. Нос., 29; Дуб., 10.
143 👁