Кабыла лыса, жарабя рабое — паеў воўк абое. Fed., 132; Pietk., 373.
162. Воўк не пастух, а свіння не агароднік. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
а) Воўк не жыве пастухом, а казёл агароднікам. Ром., Зап., I, 216.
163. Воўк не пастух, а казёл не агароднік: воўк — злодзей, а казёл — шкоднік. Н. Парукаў, 1958, Добр. 13.3.29.
164. Воўк казе не таварыш. М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29; А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
165. Каза плача, а воўк скача. Мін.-Мал., 1974, 187, Пух.
166. Воўк сабаку не радня. Сцяшк., 584, Гродз.
167. Каб воўку крыллі падчапіў, ён бы і птушак падавіў. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
168. Воўка з меха выпусціўшы, трудно яго злавіць. Fed., 341.
169. На воўка толькі памоўка. Гильт., 289, Пруж. п.
170. На воўка ўсягды памоўка. Нос, 83.
171. А воўку памоўка, а воўк тут. Czeczot, 106; Киркор, 234; Fed., 340.
а) За воўка памоўка, а воўк у хату. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
172. Міла ваўку цяля, ды дзе ж яго ўзяць. Янк. М., 28.
173. На воўка стрэльбу гатуй, а не пугу. Ляцкий, 22; А. Нявера, 1965, Воран. 13.10.3.
174. Воўк яму дарогу перабег. Fed., 413.
162 👁