137. Лаві бягучага ваўка след. Ляцкий, 18.
а) Бягучага ваўка добра і след злавіць. Ляцкий, 5.
138. Бягучага воўка добра хоць за хвост схапіць. Tyszk., 417. Вар.: Нос., 11; Fed., 339.
139. Воўчая доля расцець скора. Нос., 15; Дуб., 8; Сержп., 53.
а) Воўчая доля хутка расце. Fed., 340.
140. Воўкам не нагарэш. Fed., 341.
141. Воўк кожны год ліняе, але нораву не мяняе. Мін.-Мал., 1974, 185, Уздз.
142. Воўчая натура — у лес цягнець. Рур., 216. Вар.: Fed., 340; Pietk., 351; І. Вайгяніца, 1965, Іў. 13.10.1.
а) Воўчае насенне да лесу цягне. Сцяшк., 584, Свісл.
б) Воўча лыка да лесу цягне. Fed., 340.
в) Воўча натура ў лес глядзіць. Дразд.
143. Воўка б'юць, а ён у лес бяжыць. М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29.
144. Няма лесу без воўка. Рапан., 226; Сцяшк., 603, Кар.
145. Гэта воўку не першая зіма. Fed., 339.
а) Не першы раз ваўку ў лесе зімаваць. Сержп., 77.
б) Не першы раз ваўку ў лесе начаваць. Дуб., 37а.
146. Не выводзь воўка з лесу. Fed., 340.
147. Вывеў воўка з лесу. Крэмнеў.
148. Не кліч воўка з лесу, бо ліха не спіць. Pietk., 351.
149. Воўк не еўшы, як мужык пагарэўшы: што ўвідзе, тое трэба. Ляцкий, 6.
170 👁