2776. Плюнуў аж да Берастовіцы. Fed., 29.
2777. У Адэльску сабакі не жывуць, але людзі. Fed., 4.
2778. Шыркі, Мыркі, Ракшыно, Чарнаусы, Казіно. У. Гуркоў, 1973, Мсцісл.
2779. Ушацкія ўсе людзі хвацкія. Цар., 247, Мінск.
2780. Баяры слаўныя. Л. Салавей, 1975, Мядз.
2781. Рубцы ваўкалацкія. Л. Салавей, 1975, Мядз.
2782. Гэта ж не Украіна. Fed., 318.
2783. Ці ў Падоллю, ці ў Расеі, то дарам ніхто нікому не робіць. Fed., 209.
2784. У том Луцку ўсё не па-людску: наакал вада, а ў сярэдзіне бяда. Kolb., 473, Пін. п.
2785. Аж Варшаву відно. Fed., 327.
2786. Варшаўская работа. Fed., 327.
2787. І ў Парыжу не зробяць аўса з рыжу. Fed., 222.
103 👁