2745. Цыган дзецьмі сведчыцца. Нос., Слов., 576.
2746. Цягні, цыган, лёгкае! — І каўбаскі не цяжкі. Нос., 181.
2747. У немцаў утэды пост, як мяса няма, а ўтэды свята, як няма работы. Fed., 203.
2748. У немца чы паросіцца, чы просіцца, то ўсё зароўна. Fed., 203.
2749. Пажджы рускі месяц. Fed., 267.
а) Папамятуеш з рускі месяц. Fed., 267.
2750. Магілёўцы — трубалёты. Добр., Смол., 96.
2751. Магілёўцы — кулажнікі, кулагу на локаць прадаюць, а на палец прыбаўкі даюць. Нос., 78.
2752. Магілёўцы — кулажнікі, а смаленцы — ражкі. Дуб., 34; Нос., Слов., 258.
2753. Хамуты, хамуты пабіліся ў лямцы, расскакалісь, расплясалісь рослаўскія старцы. Добр., Смол., 96.
2754. Крычэўцы — вашчылы. Нос., Слов., 68.
2755. Во крычыць, аж у Крычаве чуваць. Рапан., 189.
2756. Угадай, зямец, колькі міль да Віцебску. Нос., 166.
2757. Не адзін Гаўрыла ў Полацку. Czeczot, 111; Tyszk., 426; Fed., 107.
а) Не адзін Гаўрылька, што ў Полацку. Нос., 101; Янк.. 73.
б) Гаўрыла з Полацка. Ryp., 213; Fed., 107.
2758. Аршанцы — вапеннікі. Нос., 120.
2759. Мсціслаўцы — недасекі. Нос., 80.
122 👁