ПРАЗВАННІ ЖЫХАРОЎ
РОЗНЫХ МЯСЦОВАСЦЕЙ
2718. Ятвеж як еж. Шпил., Зам., 9.
2719. Палавец — акунец. Шпил., Зам., 9.
2720. Як у палаўцоў — на сем сёл адзін вол. Шпил., Зам., 9.
2721. Літвін як лін. Шпил., 183; Нос., 73; Дуб., 33.
2722. Літвін божы. — Ты сам божы. — Літвін чортаў. — Хоць чортаў, да не твой. Ром., Бел., I, 300; Ляцкий, 19.
2723. На Жмуйдзі і куры людзі. Fed., 364.
2724. Палешуку то й серп дзіва. Fed., 214.
2725. Мудзер лях па шкодзе. Дуб., 34.
2726. Знаць ляха па халявах. Нос., 50.
2727. Па чом пазнаць ляха? — Па том, што на чэраве бляха. Нос., 135. Вар.: Дуб., 51.
2728. Аглядзеўся лях, як трасца ў нагах. Fed., 160.
а) Агледзеўся лях, што трасца ў зубах. Мін.-Мал., 1970, 157, Уздз.
2729. Мазуру біцца, так як людям хлеб з маслам з'есць. Fed., 181.
101 👁