2698. Масква слязам не верыць. Ром., Бел., I, 301.
2699. Воля ваша, а Рыга наша. Нос., 15; Дуб., 6.
2700. Грэўся француз у Маскве, а замярзаў на Бярозе. Янк., 72.
2701. Наша Бяроза чужых і генералаў тапіць можа. Янк., 73.
2702. Так турнуў, як Кутуз пранцуза. І. Байко, 1967, Навагр. 13.10.23.
2703. Пякуцца французы, бы бульба ў прыску. Янк., 74.
2704. Баіцца холаду, як пранцуз. Fed., 243.
2705. Галодны француз і вароне рад. «Наш край», 1927, № 1.
2706. Мусю, француз, ці не з'ясі гарбуз? Янк. 73.
2707. Хоць ты мяне капут, дык я табе не галём. Tyszk., 433; Шейн, II, 483.
2708. Пайшла слава аж да Аршавы. Дразд.
2709. Яшчэ жыта на загоне — саквістатар у пагоне. І. Януля, 1965, Ваўк. 13.10.3.
2710. На вёску прыдзе, хаты абходзіць, свінні забірае, каровак выводзіць. М. Грынблат, 1940, Стаўб.
2711. Далей едзеш, цішай будзеш. 1926, Вільня.
2712. Панам беларускі пірог, а беларусам — астрог. У кн.: Ц. С. Гарбуноў. Уз'яднанне беларускага народа ў адзінай Савецкай дзяржаве. Выд. 2-е. Мн., 1952.
2713. Асаднікі — прадажнікі. Янк., 31.
100 👁