2686. У месце Слуцку ўсё не па-людску. Сержп., 4.
а) У Пінску і ў Слуцку ўсё не па-людску. Дуб., 62.
б) У Пінску, у Слуцку ўсё не па-людску, а ў горадзе Мінску ўсё там па-свінску. Ляцкий, 50.
в) У Слуцку ўсё па-людску. Дуб., 64; Сержп., 30.
2687. Смаргонская палітыка! Нос., 151.
2688. Дажыліся (пражыліся) палякі: ані хлеба, ні табакі. Ляцкий, 9; Ром., Бел., I, 307; Fed., 214.
2689. Вось тут статут і канступацыя. Дуб., 9.
2690. Палякі былі гайдамакі, мала аб край дбалі і для таго прапалі. Fed., 214.
2691. Наша Польша была даўней шмат больша. Dybow., 13.
2692. За дзедам-шведам! М. Грынблат, 1967, Мсцісл. 8.1.106.
2693. А стуль туркі, а стуль шведы, недзе дзецца з велькай беды. Fed., 315.
2694. Як надышлі швяды, то не стала ў Дварчанскім озеры вады. Fed., 301.
2695. Як швед пад Палтаваю. Нос., 196.
а) Прапаў, як швед пад Палтаваю. І. Старасценка, 1960, Карм. 13.3.29; З. Пякарская, 1965, Слон. 13.3.2.
2696. Збіраецца, як цар пад Рыгу. Дразд.
а) З'ездзіў, як цар пад Рыгу. В. Ганчаронак, 1960, Відз. 13.9.26.
2697. Не за год Масква пастаўлена. Рапан., 225.
а) Масква не зразу будавалася. І. Старасценка, 1960, Карм. 13.3.29.
123 👁