2628. Быў ты сам на вайне, спагадай жа і мне. Fed., 326.
а) Быў на вайне, спагадай і па мне. Крапіва, 237.
2629. Хараством на вайну не паедзеш. Fed., 49.
2630. Хто чым ваюе, ад таго і сам гіне. Дуб., Нар., 1. Вар.: Pietk., 370.
а) Хто чым ваюе, тым і сам сябе загубіць. Pietk., 370.
2631. Каб бачыць ворага спіну, бі яго ў лоб. Янк., 73.
2632. Без праводу войска гіне. Dybow., 6; Шейн, II, 472, Слуцк. п.; Fed., 77.
а) Без каманды войска гіне. В. Калюк, 1965, Дзятл. 13.10.6.
2633. Язык не сцяг, а дружыну водзіць. Т. Шумская, 1967, Крыч. 13.10.21.
2634. Ляжачага не б'юць, бяззброннага не рубаюць. Нос., Слов., 18.
2635. Стоячы горад не возьмеш. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
2636. Воін ізняможа, і свіння пераможа. Ром., Зап., I, 215.
2637. І аглобля служыць за зброю. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
2638. Нашто той меч, калі некага сеч. Fed., 183.
2639. Нашто нам гэтыя пісталеты, калі страляць не ўмеем? Czeczot, 111; Мальч., № 41; Киркор, 236; Нос., 91; Fed., 292.
2640. Пуля ў мяшок, а трасца ў гаршок. Добр., Смол., 112.
2641. З вайны прыжджэш, а з пяску ніколі. Fed., 326.
101 👁