2611. Салдат тым гладак, як паеў, то і набак. В. Калюк, 1965, Навагр. 13.10.6. 2612. Салдат спіць, а служба ідзе. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11. 2613. Салдацкі сон усюды салодкі. Янк., 74. 2614. Салдат не бядак: шапка на макушку, шабелька на брушку, вус закручоны, бот пачарнёны. Янк., 74. 2615. Абмоткі салдата не саромяць. Янк., 34. 2616. Салдат ваюе, а дзеці дома гаруюць. Райан., 17. 2617. Салдат не баіцца і пекла. Янк., Дыял., I, 220, Глуск. 2618. Або грудзі ў крастах, або галава ў кустах. Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2. 2619. Салдат — ваўку брат. Добр., Смол., 112. 2620. Салдат — чортава карова: адзін дой, а два з колам стой. Добр., Смол., 112. 2621. Дзеля таго вуланчыкі, штоб запіраліся чуланчыкі. Нос., 33. 2622. Маскаль не вялікі пан, ды ў яго барабан. Шпил., 184. 2623. А ў нашага камандзера няма парткоў, ні мундзера. Дуб., 4. 2624. Вайна кроў людскую п'е. Янк., 72. 2625. Мора без вады, а вайна без крыві не бывае. Янк., 79. 2626. Кроў не вада, разліваці шкада. Mien., 396; Fed., 153. 2627. Не было такое вайны, каб камякамі стралялі. Янк., 73.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
94 👁