2597. Зашлі за Дунай — і двару не думай. Добр., Смол., 112. а) Паехаў за Дунай, і ў двару не думай. Нос., 136. б) Калі з'ехаў за Дунай, то да хаты не думай. Fed., 84. 2598. У каго грошай кашэль, на таго не апрануць шынель. Янк., 77. 2599. Хто ходзіць у фраку, той пойдзе ў салдаты без браку. Dybow., 192; Fed., 55. 2600. Каб вас у салдаты бралі, то б з вас былі людзі. Fed., 271. 2601. Салдата нада пераксціць, тада ў сям'і жыць. Добр., Смол., 112. 2602. Ракрутова жана — не дзяўчына, не ўдава. Жанч., 228. 2603. Ваяка ваюе, а жонка дома гаруе. Сержп., 134. 2604. Бацька ў салдатах, а ў дзяцей кашуля ў латах. Жанч., 87. 2605. Не ўсім так удаецца, як старой салдатцы. М. Стырнэ, 1949, Люб. 8.1.26. 2606. Салдату і ў полі няволя. Янк., 74. 2607. Не смейся, брат, сам будзеш салдат. Ляцкий, 30. Вар.: Сцяшк., 602, Дзятл. 2608. Хлеб, соль, вада — салдацкая яда. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11. 2609. Салдату трошкі трэба: солі драбок ды хлеба шматок. Янк., 74. 2610. Салдату тры дзенежкі ў дзень — куды хочыш, туды дзень. Добр., Смол., 112.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
101 👁