2487. Дружбы не цярай, нічога не пазычай. Сержп., 126.
2488. Калі хочаш пасварыцца, дык пазыч грошай. Сержп., 127.
а) Хочаш ворага нажыць — пазыч грошай. Ром., Бел., I, 313. Вар.: Fed., 226.
б) Хочаш ворага нажыць — пазыч свайму родзічу грошы. В. Шаўчэнка, 1961, Ельск. 13.3.29.
в) Хочаш прыяцеля страціць, а ворага набыць — грошы пазыч. Дуб., 70. Вар.: Крэмнеў; Fed., 225.
г) Не пазычай, то не будзеш маць ворагаў. Pietk., 385.
2489. Іншая пазыка — тая ж страта. Сержп., 126.
а) Другая пазыка — тая ж страта: бо бываець без вазврата. Нос., 37.
2490. Даў, дак пішы прапала. Сержп., 50.
2491. У пятніцу нічога нікому не пазычай. Pietk., 385.
2492. Скаціну і пасудзіну нікада ў людзі не 'ддавай без сябе. Добр., Слов., 114.
2493. Даў — дзякуй, і не даў — дзякуй. Fed., 73.
2494. Не дай, то адзін гнеў, як дасі, то будзе два. Fed., 74.
а) Не пазычай — адзін гнеў, а пазычыў, то два гневы. Fed., 226.
2495. Што ўзята, то свята. Нос., 188.
2496. Доўг не грэе. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
2497. Хто вінен, аддаць павінен. Дуб., 69; Сержп., 126; Fed., 333.
а) Хто вінен, заплаціць павінен. Сержп., 126.
б) Што вінна, то аддаць павінна. Fed., 333. Вар.: Pietk., 399.
86 👁