2289. На барышы што хочаш брашы, а па барышы маўчы. Ляцкий, 22. Вар.: Fed., 23; Dybow., 13. 2290. Барышы харошы на чужыя грошы. Нос., 8. Вар.: Fed., 23. а) Мае барышы, да на твае грашы. Дуб., 34. б) Магарычы мае, да на грошы твае. Нос., 78; Дуб., 35. 2291. Чые грошы, таго і падкрушчыны. Нос., Слов., 442. 2292. На барышы ўсе брашы. Гильт., 292, Віл. п. 2293. Чы купіць, чы не купіць, абы магарычу выпіць. Ляцкий, 59. 2294. Выпіўшы барыша — будзе міна хараша. Ляцкий, 6. 2295. Падліць жыта, каб сушы не баялася. Fed., 372. 2296. На кірмашэ выпілі ўсе барышэ. Fed., 25. 2297. Баба качаргу мяняла, тры дні гуляла. Нос., 3; Fed., 120; Сцяшк., 580, Смарг. а) Баба качаргу прадала і то барыш папіла. Fed., 23. б) Дзве бабы качэргі мянялі і то магарыч пілі. Л. Царанкоў, 1960, Касц. 13.9.2. 2298. Што нам да барыша, была б слава хараша. Нос., 189; І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29. 2299. Усё за грошы. Fed., 118. а) Абы грошы, усё будзець. Нос., Слов., 1. 2300. Грошы камень б'юць. Шейн, ІІ, 475, Барыс. п. а) Рубель і камень даўбе. Fed., 264. б) Дзенежка камень даўбіць. Нос., 33.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
92 👁