2166. Без меры няма веры. Ляцкий, 5.
а) Дзе няма меры, там няма веры. Fed., 184.
2167. Дзе вага, там спору няма. Dybow., 9; Fed., 326.
2168. Дзе вага, там справядлівасць. Fed., 326.
2169. У нашага Казіміра адна міра. Булг., 177.
2170. Якой меркай мерыш, такой і табе будзе адмерана. І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7. Вар.: А. Капітанчык, 1965, Слон. 13.10.1.
2171. Дзесяць раз мер і то не вер. Fed., 185.
а) Дзесяць раз мерыць і то сам сабе не верыць. Fed., 195.
2172. Дзесяць раз мерай, пакуль адрубаеш. Pietk., 379.
а) Сем раз адмер, а раз адрэж. Дразд.
б) Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15; У. Хомка, 1965, Гродз. 13.10.4.
2173. Важыш на рыбку, важ і на юшку. Нос., 12; Fed., 268.
а) Калі ж важыў на рыбу, трэба важыць і на юшку. Шпіл., 172; Dybow., 12.
б) Бярэш на рыбку — бяры і на юшку. Ахрым., 23.
в) Важыў на рыбку, важ і на перац. Fed., 328.
2174. Бачылі вочы, што купавалі. Радч., 24; Fed., 334.
а) Відзелі вочы, што куплялі. Ляцкий, 6.
б) Бачылі вочы, што куплялі, а цяпер плачце, хоць павылазце. Fed., 334; Янк., 169. Вар.: Pietk., 327.
в) Бачылі очы, што куплялі, ешце, хоч павылазце. Гильт., 291, Пруж. п. Вар.: Fed., 334.
г) Плачце, вочы, хоць павылазце: відалі, што купавалі. Нос., 127.
95 👁