2144. Крамар як камар: дзе сядзе, там і п'е. Янк. М., 90. 2145. Ранейшае жыццё было такое: ураднік забяра, суддзя абдзяра, гандляр абкрадзе. Янк., 35. Вар.: Д. Шыцік, 1961, Дубр. 13.9.6. 2146. Бей, не рабей, купцом будзеш. Нос., 12. 2147. Ведаць купцу і прадаўцу. Tyszk., 435; Нос., 22. Вар.: Fed., 331; Дуб., 9. а) Знаець то купец да прадавец. Нос., 50; Fed., 331. Вар.: Pietk., 376. б) Знаець то купец да мама, а мне дзела мала. Дуб., 23. Вар.: Нос., Слов., 126. 2148. Які купец, такі тавар. Ляцкий, 62. 2149. Ніхто не знае, як купец купляе. Ляцкий, 29. 2150. Над сваім таварам усякі панам. Шейн, II, 478; Fed., 312. 2151. Які купец, такі прадавец. Fed., 157. 2152. Завочнага купца пугаю сцябаюць. Нос., 44; Дуб., 22. 2153. У пужлівага купца ні грошай, ні тавару. Tyszk., 434; Нос., 168; Dybow., 190; Дуб., 65. а) У баязлівага купца ні грошаў, ні тавару. Сах. б) У неадважнага ні грошы, ні тавара. Mien., 396. 2154. Хто паша, той пляша, а хто таргуе, той гаруе. Pietk., 382. 2155. Тавар ліцом красен. Нос., 162. 2156. Добры тавар сам сябе хваліць (цэніць). Fed., 312; Pietk., 396.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁