а) Папаўся ў нерат: ні ўзад, ні ўперад. Сах.; Юрч., 1974, 190.
б) Улез у нерат: ні ўход, ні ўперад. Дуб., 64.
2091. Не знала я дабра ў мамы, мусіць, не зазнаю да ямы. Fed., 72, 263.
а) Не знаў я дабра зроду, не пазнаю да гробу. Fed., 72, 263.
2092. І так кепска, і так нядобра. Fed., 143.
2093. Было кепска, а цяпер яшчэ горш. Fed., 143.
2094. Пячаль пераядаець сэрца. Добр., Смол., 19.
2095. Куды нам не іці, то вецер у вочы. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11.
2096. Не папала на каня, да пад каня. Fed., 219.
2097. Куды ні кінь ламаку, то пападзеш у Івана. Pietk., 372.
2098. Куды кінь — усюды клін. Шпил., 183; Dybów., 183.
а) Як ні кінь — усё клін. Ляцкий, 62; Ром., Бел., І, 316; 1961, Кап. 13.9.5.
б) Куды ні кінь — усё клін. Нос., 70; Fed., 146; Pietk., 326. Вар.: А. Фядосік, 1959, Лен. 8.1.76; Л. Царанкоў. 1960, Мінск 13.9.2.
2099. Калі нам жаніцца то і ночка кароткая (пакарацела). Tyszk., 430. Вар.: Шпил., 182; Ром., Зап., ІІІ, 221; Нос., 64. Вар.: Dybów., 12; Pietk., 353.
а) Як нам жаніцца, то й ноч малая. Dybów., 182; Fed., 363.
2100. Пакуль тое наступіць, многа вады ўбяжыць. Mien., 396.
2101. Пакуль сонца ўзайдзець, раса вочы выесць. Tyszk., 429; Czeczot, 113; Аним., 264; Нос., 132; Радч., 248; Pietk., 343;
81 👁