2069. Было ціха, а цяпер будзець ліха. М. Грынблат, 1960, Сір. 8.1.47. 2070. Калі ліха, сядзі ціха. Нос., 64. а) Сядзі ціха, калі не хочаш мець ліха. Ляцкий, 43. 2071. Ад ліха ўцякай ціха. Fed., 164. а) Дзе ліха, уцякай ціха. Fed., 164. 2072. Паедзеш ціха, тут ліха, паедзеш шпарка, ад ліха варка. Сержп., 140. а) Еду ціха — са мной ліха, еду скора — са мной гора. Ляцкий, 11; І. Цішчанка, 1969, Слаўг. 8.2.21. б) Адна скакала — ліха спаткала, а другая ціха — напаткала ліха. Янк., Дыял., III, 153, Акцябр. 2073. Ліха не дражні. Fed., 164. 2074. Маўчы, няхай будзе ціха ліха. Fed., 181. 2075. Не будзі ліха, калі спіць ціха. Pietk., 376; А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76. а) Не будзі ліха, калі ліха спіць. Дуб., 39. б) Не рухай бяду, калі яна спіць. 1961, Брасл. 13.9.5. в) Не будзі ліха, няхай спіць. Нос., 93; Дуб., 43; Fed., 27, 165. 2076. Сядзеў бы ціха, каб не парола ліха. Fed., 275. 2077. З (ад) напасці можна прапасці. Ром., Мат., 83; Fed., 197. 2078. Ад напасці не прапасці. Tyszk., 412; Нос., 122; Dybow., 4; Сержп., 38; Булг., 177; Fed., 197; Pietk., 380. 2079. Ад напасці і чорт плачыць. 1961, Брасл. 13.9.5. 2080. Калі б не прыпадкі, чалавек быў бы гладкі. Сержп., 82.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁