БЯДА, ГОРА, ЛІХА, НАПАСЦЬ, ЗЛЫДНІ.
БЕЗВЫХОДНАСЦЬ. СПАДЗЯВАННІ
1892. Бяда беднага шукае. Сержп., 24.
1893. Бяда і на гладкай дарозе спаткае. Fed., 25.
1894. На бяду то й чорт не спіць. Fed., 27; Pietk., 311.
1895. На бяду нямнога трэба. Fed., 27.
а) На бяду мала трэба. Fed., 27.
1896. На бяду і з палкі выстраліш. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
1897. За нечывелі і ў агонь кінешся. Дуб., 23.
1898. Бяда грошы знайдзе. Ром., Мат., 85.
а) Бяда найдзець грошы. Нос., 11.
1899. Абы бяда — грошы будуць. Гильт., 293, Віл. п.; Dybow., 4; Ляцкий, 2.
а) Як бяда, то і грошы будуць. Fed., 24.
б) Каб напасць, то бог грошы дасць. Булг., 177.
в) Абы напасць, а грошы чорт дасць. Ляцкий 1.
г) Як дасць бог бяду, то й грошай здабуду. Шырма, 207.
д) Абы струп, будуць вошы, абы бяда, будуць грошы. Fed., 292.
88 👁