в) Бог няроўна дзеля: аднаму крова, другому целя. Г. Барташэвіч, 1970, Астр. 8.2.33.
г) Не каждаму бог пароўні даў. Fed., 38.
1801. Як бог лесу не зраўнаваў, так і людзей. Ляцкий, 62.
а) Бог лес не ўраўняў, а людзей тым больш. В. Іваноўская, 1963, Лен. 8.1.83.
1802. Бог з людзьмі робіць ігрыска: аднаго ўгару, а другога нізка. Fed., 34.
1803. У натуры ўсе роўны, а ў шкатулі не. Добр., Смол., 26.
1804. Які крук, такая й рыбіна. Сап., 262.
1805. Аднаму годзі, а другому глодзі. Нос., 119.
1806. Каму долата, а каму золата. Мін.-Мал., 1970, 61, Пух.
1807. Аднаму аж з горла прэ, а другі з голаду мрэ. Янк. М., 39.
1808. Адны пануюць, а другія гаруюць. Рапан., 37; Р. Цыбульская, 1967, Валож. 13.10.24; Янк. М., 39.
а) Хто пануе, а хто гаруе. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29.
1809. Багатым жыццё, а бедным выццё. Янк. М., 39.
1810. І сонца не роўна свеціць. Сержп., 11.
а) І сонейка ўсіх не сагрэе. Сержп., 48.
1811. На адно сонца глядзім, ды не адно ядзім. І. Хаўратовіч, 1951, Талач. 13.8.4; Д. Шыцік, 1961, Дубр. 13.9.6.
1812. Рож корміць сплош, а пшанічка — па выбару. І. Хаўратовіч, 1951, Талач. 13.8.4.
86 👁