I, 309; Крапіва, 342; Pietk., 394; Fed., 29; Дуб., 56; Дразд.; А. Стаўровіч, 1957, Рэч. 13.3.29.
1791. Сыт голаду не разумеець. Ром., Зап., III, 231.
а) Сыты галоднага не знаець. Карл., № 15.
б) Сыты галоднаму не верыць. Л. Лазовік, 1965, Скід. 13.10.4.
1792. Здаровы хвораму не верыць, а багаты — беднаму. Янк., М., 121.
1793. Сыты галоднаму не раўня. З. Буднік, 1965, Гродз. 13.10.1.
а) Сыты галоднаму не кампаня. Т. Багдзевіч, 1965, Шчуч. 13.10.6.
1794. Сытаму гора, а галоднаму ўдвое. Ляцкий, 43.
1795. Багатыр беднаму не брат. Fed., 19.
1796. Хто багат, той мне брат. Czeczot, 107; Нос., 175; Fed., 19; Dybow., 191.
1797. Калі багат, то мой брат, калі худы, адыйдзі туды. Fed., 42.
1798. Пакуль багат, датуль не брат, а як прыдзе кадук, тады брат і гайдук. Ляцкий, 32.
1799. Ніколі багач з худаком не братаецца. Дуб., 37.
а) Багаты з бедным не знаецца. Fed., 19.
б) Багаты беднаму не сябра. І. Януля, 1965, Ваўк. 13.10.3; Сцяшк., 580, Гродз.
1800. Бог няроўна дзеліць. Дуб., 6. Вар.: Fed., 38.
а) Не ўсім бог роўна дзеліць. Fed., 38.
б) Бог няроўна дзеліць: аднаму дае многа, а другому мала. Fed., 94.
85 👁