1747. Багацтва пырыць, а злыдні трэплюць. Добр., Смол., 5.
1748. Стань свінаватым, то будзеш багатым. Pietk., 356.
1749. Багатаму красці, а старому маніць. Ляцкий, 3; Pietk., 356; Fed., 18. Вар.: Нос., 6.
а) Багатаму анно красці, а старому лгаці. Fed., 18. 291.
б) Добра старому хлусіць, а багатаму красці, бо ёсць да чаго прыкласці. Сержп., 87.
1750. Багачу красць, а беднаму бажыцца. Добр., Смол., 5.
1751. Не аддаўшы душу ў ад, не будзеш багат. Добр., Смол., 4.
1752. Багатым стаў, бы чорту душу запрадаў. Сержп., 17.
1753. Над багачамі чэрці з калачамі. Fed., 18.
1754. Ты — багач, ты — вядзьмак. Добр., Смол., 5.
1755. Багаты грошы збірае, а чорт машну гатуе. Шейн, II, 473, Ігум. п.; Fed., 19.
а) Багаты грошы збірае, а чорт мяшок шые. Fed., 19.
1756. Каб былі ўсе багаты, то бога забылі б. Fed., 19.
1757. Багатага не хваляць, а што яму дзелаецца. Ром., Зап., I, 215.
1758. Багача і ў пекле шануюць. Добр., Смол., 5.
1759. Багатаму і ў пекле добра. Fed., 19.
1760. І ў небе лепш яму не будзе. Fed., 44.
1761. У гору пашоў, аж вяроўкі трашчаць. Нос., Слов., 650.
84 👁