1570. Дай таго, чаго няма. Fed., 73. 1571. З чужэй ніўкі на душу і ў душу. Добр., Смол., 4. 1572. Жэб так было, як няма. Fed., 46. 1573. Уздыхаю, бо свайго не маю. Fed., 323. 1574. Мяшок парожні, а ў мяшку дзіра. Fed., 183. 1575. Пусты мяшок не напхаеш. Mien., 396. 1576. Дзіравага мяшка не напхаеш. Сцяшк., 588, Шчуч. а) Дзіравага вору (меха) нічым не супоўніш (не напоўніш). Нос., 67; Fed., 183. Вар.: І. Вайцяніца, 1965, Іў. 13.10.1. б) Дзіравага мяшка, як не супаўняй, ніколі не супоўніш. Нос., 34. Вар.: Fed., 183. в) Без дна мяшка не напоўніш. Fed., 182. 1577. Бяздоннай бочкі не напоўніш. Fed., 32; В. Бондар, 1967, Мінск 13.10.24. 1578. Чорт дзірку находзіць. Нос., 183. 1579. Вялікая дзірка, да малая накрыўка. Шпил., 177. 1580. Адну дзірку лапіш, а другая глядзіць. Нос., Слов., 265; Дуб., 3. 1581. Як жыў, то і тужыў. Сержп., 38. 1582. Не хваціўшы на душу, нечага палажыць і ў душу. Нос., 107. 1583. Нехта ўспамінае, хто свайго не мае. І. Курбека, 1964, Докш. 13.9.7.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁