1474. Спасіба. — Спасіба богу і мне, а хазяйцы не? М. Грынблат, 1964, Мсцісл. 8.1.106.
1475. За сваю сілу, што ў рот насіла. Крэмнеў.
1476. Дзякуй за хлеб, за бліны, каб у вас болі людзі не былі. Ляцкий, 10.
1477. Спасіба за клёцкі, поліўка ў зубы навязла. Нос., Слов., 461.
1478. Начлега з сабою не носяць. Нос., 113, 116.
а) Начлег за сабою ніхто не носіць. Добр., Смол., 113.
б) Начлег з сабою ніхто не носіць, а ў людзей просіць. Сержп., 35.
1479. Ідзе ноч абнімець, там і заначуеш; няўгож людзі — татары. Добр., Смол., 113.
1480. Прымі падарожнага — сам будзеш у дарозе. Сержп., 122.
1481. Для дарагога госця і вароты насцеж. Махнач.
1482. За пастой грошай не бяруць. Ром., Бел., I, 296.
1483. За пастой не плацяць, а дорага бяруць. Нос., 46.
1484. Заначую — журбы не пачую. Добр., Смол., 114.
1485. Дзе чуюць, там начуюць. Сержп., 42; Fed., 69; Piełk., 316.
а) Дзе чуе, там і начуе. Гильт., 289, Брэсц. п.
1486. Дзе днюю, там і начую. Л. Ткачова, 1960, Нясв. 8.1.55.
1487. Начую да й не чую. Добр., Смол., 15.
1488. Не чуеш, то галодны заначуеш. Сержп., 36.
88 👁