Якое там гасцяванне, калі не прагналі i смагу. Сержп., 36. 1403. Пачаставаў халоднаю вадою ды ў стол барадою. Р. Мазгавая, 1960, Лід. 13.8.28. 1404. Прышоў госць ды на голую косць. Fed., 114. 1405. За вачамі пірагі з блінамі, а як мы прышлі, то i куска хлеба не нашлі. Гильт., 280, Пруж. п. 1406. Баль не баль, калі не частуюць. Сержп., 36. а) Стол не стол, калі не частуюць. Аяцкий, 43. 1407. Калі баль, так баль, на тры місы жур. Ляцкий, 16. 1408. Быць на балю, а не быць п'яну. Нос, Слов., 14. 1409. Прасіць прасілі, паднасіць не паднасілі. Добр., Смол., 21. 1410. Вечарынку задумаў, а вочы за пазуху сунуў. Ляцкий, 6. 1411. Паехаў піраваць, а прышлося гараваць. Ахрым., 46. 1412. Чужога абеда не лянісь дажыдаць. Добр., Смол., 21. 1413. Горла як прорва, праглынець, што ў рот пападзець. Крэмнеў. 1414. Патуль госць маніў, пакуль не пад'еў. Ляцкий, 34. а) Датуль госць ілгаў, пакуль не паядаў. Нос, 37; Дуб., 15. Вар.: Вас, 15. 1415. Наеўся, як пук, a ногі, як дудкі. Крэмнеў. 1416. Так у госці звалі, аж рукавы адарвалі. Рапан., 239. Вар.: Добр., Смол
Дадатковыя словы
падеў, пяну
13 👁