б) Дзе цябе любяць, там не ўчашчай, а дзе не любяць, там ніколі не бывай. Dybow., 9; Дуб., 4; Fed., 317.
в) Дзе любяць, не ўчашчай, а дзе не любяць, і нагою не накладай. Дуб., 10, 14; Крэмнеў; Добр., Смол., 21.
г) Дзе радыя, не ўчашчай, а дзе не радыя, зусім не бывай. Fed., 256.
д) Дзе рады, туды не ўчашчай, а дзе не рады, туды ніколі не заглядай. Pietk., 376.
е) Дзе любяць, бывай рэдка, а дзе не любяць, то і зусім не заходзь. Fed., 46.
ж) Дзе просяць, не ўчашчай, а дзе не просяць, зусім не бывай. Fed., 317.
з) Дзе любяць, рэдка хадзі, дзе не любяць, кругом абхадзі. Ляцкий, 7.
1370. Дзе ядуць, туды ідзі, а дзе дзяруцца, адтуль ухадзі. Аним., 262.
а) Дзе раздаюць, туды ідзі, а дзе б'юцца — уцякай. Fed., 259.
б) Дзе п'юць, там пагуляй, а дзе б'юць, адтуль уцякай. Pietk., 385.
1371. Не ідзі туды, дзе цябе не просяць. Дуб., 39.
1372. У адзінца не п'юць вінца, а калі п'юць, дык не дзякуючы ідуць. Янк. М., 86.
а) У адзінцы не п'юць вінца, а хоць і п'юць, то не дзякуючы йдуць. 1961, Калінк. 13.9.5.
1373. Не так рады прыходу, як адходу. Fed., 4.
1374. Дзе сала кіпіць, там людзей кішыць. Ляцкий, 7.
1375. Туды ўсе бягуць, дзе есці з салам даюць. Сержп., 17.
1376. Абы скварка й чарка, дык будзе там і Марка. 1961, Кап. 13.9.5.
93 👁