1121. Гуртом і бацьку добра біць. М. Бабарыкіна, 1966, Чач. 13.3.29. 1122. Гуртавы — чартавы. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. 1123. Арцель атаманам красна. Нос., 3. 1124. Важакай быць — трэба з мядзведзем знацца. Ляцкий, 5. 1125. За агульным сталом яда смачней. Сцяшк., 591, Гродз. 1126. Дзе цесна, там пацешна. Mien., 396; Dybow., 9. 1127. За кампанію цыган павесіўся. Т. Багдзевіч, 1965, Шчуч. 13.10.6. а) Для кампаніі цыган даўся павесіць. Fed., 60. 1128. Пакоцюцца пярэднія каткі, і заднія не 'дстануцца. Добр., Смол., 106. 1129. На талаку ног не павалаку. Ром., Бел., I, 302; Ляцкий, 24; Добр., Смол., 114; Сержп., 138. 1130. Просім на талаку, а не то за чупрыну павалаку. Ром., Бел., I, 307. 1131. Як не пойдзеш на талаку, то я цябе за лоб павалаку. Fed., 310. 1132. На талаку я табе паскачу. Шпил., 185; Dybow., 184. 1133. Мы жнейкі, не жаўнеркі, не пап'ем усёй гарэлкі. Дуб., 34. 1134. Усім не дагодзіш. Сержп., 48, 125; Fed., 74. 1135. Адзін усім не ўгодзіць. Fed., 6. 1136. Трудно ўсім дагадзіць. Fed., 74.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁