1109. Праз аднаго барана ўсё стада пагана. М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29; І. Цішчанка, 1971, Брасл. 8.2.49.
а) Адна паршывая авечка ўсё стада запаганіць. Pietk., 309. Вар.: Ром., Бел., І, 205.
б) Паршывая аўца ўсё стада порце. Ляцкий, 34.
в) Адна паршывая авечка ўсё стада заразіць. Гильт., 288, Пруж. п.; Нос., 119.
1110. Адзін чорт падтырквае, а ўсе круцяцца. Янк. М., 54.
1111. Бярыся дружна — не будзе грузна. Я. Нявера, 1965, Воран. 13.10.3; Ахрым., 23.
1112. Дзе дружна да хаўрусна, там не грузна. І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29.
1113. Дзе дружна, там і хлебна. І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29.
1114. Што хаўрусна, тое карысна. Fed., 51; І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29.
1115. Дружна і горы раўняюць. Сержп., 39.
1116. У гурце нішто не страшна. Сержп., 39.
1117. Дружны табун і ваўкоў не баіцца. Л. Лучанок, 1960, Мінск 13.9.6.
а) У дружнай стадзе і воўк не страшан. Сах.
1118. Гуртом і ў кашы спорна. Сержп., 39.
1119. У кампаніі і каша саладзейшая. Л. Павецьева, 1967, Мсцісл. 8.1.107; А. Гурскі, 1967, Бял. 8.1.112; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
1120. І кашу ў кампаніі добра есці. Fed., 135.
90 👁