1096. Адным калом плота не падапрэш. Fed., 147; Я. Касач, 1966, Дзятл. 13.10.26; Сцяшк., 579, Слон.
1097. Адна пчала мёду не наносіць. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15; Н. Парукаў, 1965, Добр. 13.10.19.
1098. Адным сэрцам свету не запаліш. Сцяшк., 579, Воран.
1099. Аднаму не разадрацца на колькі часці. Fed., 6.
1100. Адна галавешка не гарыць, а толькі тлее. Т. Багдзевіч, 1963, Вор. 13.10.6.
а) Адна махнытка не гарыць, а цьмеець. Нос., 119.
б) Адна галаўня не гарыць і не гаснець. Добр., Смол., 106.
1101. Адна галавешка і ў печы не гарыць, а дзве і ў полі не гаснуць. В. Таранка, 1965, Скід. 13.10.6.
1102. Гэта не абаранак — сам не з'ясі. Fed., 1.
1103. Адна ластаўка вясны не дзелаець. Нос., 119.
1104. На адзін цвік усяго не павесіш. Рапан., 224.
1105. Адно вока бачыць далёка, а два — яшчэ далей. М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29.
1106. Калі робіш укупе, не баліць у пупе. Шпил., 182. Вар.: Киркор, 235; Нос., 65; Дуб., 32; Fed., 254.
а) Працуючы ўкупе, не забаліць у пупе. Сержп., 46.
б) Хто жыве ўкупе, таго не баліць у пупе. Булг., 176; Fed., 157; М. Смурага, 1967, Свісл. 13.10.28.
1107. Семера аднаго не ждуць. Piełk., 391.
1108. Калі сабраўся, за намі не баўся. Нос., Слов., 11.
95 👁