а) Што ўсяму міру, то і бабінаму сыну. Л. Царанкоў, 1960, Крыч. 13.9.2.
1082. Калі сядзіць на раду, то іграць у дуду. Ром., Зап., III, 221.
1083. Папаў у вараннё — крычы, як яно. А. Якіменка, 1966, Б.-Каш. 13.3.29.
а) Папаў у вараны — крычы, як яны. Мін.-Мал., 1970, 164, Пух.; С. Клачко, 1966, Б.-Каш. 13.2.29.
б) Папаў у вараны — кракай, як яны. Янк. М., 148. Вар.: Сцяшк., 605, Ваўк.
в) Улез у вароны, гракай як і оны. Ром., Мат., 83.
1084. І з звярмі звыкаюцца жыць, не толькі з людзьмі. Дуб., 25.
1085. Не ўсё, як у людзей. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
1086. Ні сабе паглядзець, ні людзям паказаць. В. Брычакоў, 1960, Карм. 13.3.29.
1087. Што зрабі, саграшы, толькі людзям скажы. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
1088. У лясу рубяць, а ў мір шчэпы ляцяць. Ром., Зап., I, 217.
1089. У міру, як на бальшом піру: хто скачыць, а хто плачыць. Нос., 20.
1090. Гушчу паеў, а юшку на кагал. Ром., Зап., III, 224.
1091. Хлеб еш і другому дай. Dybow., 192.
1092. Сам пад'еў і другому спагадай. Mien., 396.
1093. Адзін у полі не воін. В. Таранка, 1965, Скід. 13.10.1.
1094. Адзін дасуж, да не дуж. Tyszk., 416; Шпил., Бел., 73.
1095. Адзін дуб у полі — то не лес. Fed., 83; Сцяшк., 578, Іў.
83 👁