958. Рабіцьмеш фільгуючы — заплацяць дзянькуючы. Мат., 175.
959. Як зробіш, так і заробіш. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
960. Што зарабіў, тое й атрымаеш. Дразд.
961. Не заробіш — не палучыш. М. Грынблат, 1974, Валож. 8.74.82.
962. Якая работа, такая заплата. Fed., 255. Вар.: Бяльк., 332, Краснап.
а) Які рабоцька, такая і плата. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
б) Якая праца, такая плаца. Fed., 242.
963. Кепская работа — кепская заплата. Бяльк., 225, Касц.
964. Паводле працы і заплата. Дразд.
а) Па заслузе заплата. Нос., 130; Дуб., 48; Fed., 350.
965. Заплата за заплату. Ляцкий, 12.
а) Прыляпі лату — будзе табе заплата. Ляцкий, 36.
966. Заплата ў ката, быле душа не была галадна. Czeczot, 116. Вар.: Нос. 46; Fed., 350.
а) Заплата ў ката, абы кішка не пуста. Fed., 350.
967. Як пан мяне трактуець, так я яму і служу. Ром., Зап., III, 222.
968. Якая хада, такая й яда. Крэмнеў.
969. За турботы шапку і боты. Янк., 377.
970. Служы верна, а плата мерна. Нос., 151.
111 👁