Катораю ракою плыць, той і песеньку пець. Ром., Зап., III, 222.
На таго брашы, чый хлеб ясі. Ляцкий, 24; Ром., Бел., I, 302; Fed., 42; Pietk., 359.
Наняўся брахаць, то брашы. Fed., 42.
Міла-няміла, вязі, кабыла. Ляцкий, 21.
Чужы хлеб — гасцінец. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29.
Смачна кашка, ды зарабіць цяжка. Сем.
Ужо сербануў дворнай пахлёбкі. Fed., 90.
Лепей з ваўком у лесе стрэцца, як на панскай печы грэцца. Рапан., 26.
Разжывемся, як у пастухі наймемся. Ром., Бел., I, 308.
а) Разжывёмся, як у пастухі наймёмся; будзем багаты, усе нам будуць вінаваты. Дуб., Нар., 1.
Як разжывемся, то ў пастухі наймемся. Сержп., 50; Fed., 260; Pietk., 339.
Хата пастухова не крыта. Махнач, 24.
Абы рукі, то служба будзе. Fed., 264; Т. Багдзевіч, 1965, Шчуч. 13.10.6.
Была б галава, а шолудзі будуць. Нос., 10.
Не месца галавы шукае, але галава месца. Fed., 185.
Сягоння тут, а заўтра ў сабачы кут. Pietk., 347.
82 👁