СЛУЖБА. НАЙМЫ 888. Служба — тужба. Нос., 151; Дуб., 57; Fed., 283. 889. Служба — нужда. М. Грынблат, 1926, Тур. 890. У людзях хрыпіць у грудзях. М. Грынблат, 1971, Лаг. 891. Служыць — тужыць, а хто арэ, той пяе. Сержп., 85. 892. Пайшоў служыць — прыйдзецца ў горы жыць. А. Бельская, 1960, Раг. 13.10.19. 893. Хто хоча гора зажыць, няхай ідзе да двара служыць. Fed., 90. 894. Чым лепі служу, тым горы дасаду бачу. Ляцкий, 59. 895. Служба не свой брат. Ляцкий, 42. 896. Служба не дружба. Fed., 283; Pietk., 392. 897. Хто служыць, вольнасць траціць. Нос., 177. а) Служба вольнасць траціць. Fed., 283. 898. Наняўся — запрадаўся. ДіСБ, 71. а) Наняўся, як прадаўся. Нос., 86; Бяльк., 294, Крыч. б) Калі наняўся, то як запрадаўся. Fed., 197; Pietk., 380.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁