а) Знайшоў канец, то й клубок разматаеш. Сцяшк., 592, Вор. 860. Не ўтаіш шыла ў ворку. Шпил., 186. а) Шыла ў мяшку не схаваеш. А. Фядосік, 1959, Баранавічы. 861. Лес чуе, а поле бачыць. Ром., Мат., 83. 862. Бяда свае законы піша. Янк. М., 67. 863. Нужда закон ламаець. Нос., 116. 864. Свет не гарожан, но закон паложан. Мальч., № 42. 865. Іншы сабака закон і ўстыд знае. Fed., 269. 866. Хлеб-соль жры, а закон свой дзяржы. Ром., Бел., I, 312. 867. Падвядзе ўказы на ўсе разы. Ляцкий, 32. 868. Не праў мядзведзь, што карову з'еў, не права ж і карова, што ў лес хадзіла. Ром., Зап., III, 227. 869. Страляй у куст — вінаватага бог сышча. Ром., Зап., III, 231. 870. Закон як дышла: куды павярнуў, туды і вышла. 1961, Кап. 13.9.5. 871. Каб не было забароны, то б і свет не стаяў. Сержп., 72. 872. Умова гарады дзержыць. Калянд., 1921. 873. Сумы і турмы ніколі не заракайся. Pietk., 396. а) Ад турмы і ад торбы не адчурайся. 1961, Брасл. 13.9.5. б) Ад турмы і ад сумы ніколі не адказвайся. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁