794. Здраду прымаюць, а здрадніка вешаюць. Дуб., 22; Fed., 360; «Зорка». 795. Праўды, як у судзе. Янк., 70. 796. На базары долі не купіш, а ў судзе праўды не знойдзеш. А. Бельская, 1967, Раг. 13.10.19. 797. Яго віна не відна. Сержп., 28. 798. Вінават, што свінават. 1961, Кап. 13.9.5. 799. На таго віна, каго дома няма. Fed., 333. 800. Каваль зграшыў, а слёсара павесілі. Fed., 140. а) Каваль саграшыў, а слюсара вешаюць. Гильт., 287, Кобр. п. 801. Каго куюць, а хто лапу падстаўляе. Дуб., Нар., 2. 802. Хто вінават, а з каго ўзыскуюць. Ром., Бел., I, 313. 803. Вераб'і крупы з'елі, а сініца ў клетку папала. Сцяшк., 583, Бераст. а) Верабей проса папіў, а сінюга ў бяду ўпала. Булг., 177. Вар.: Рапан., 243. 804. На ком скрупіцца, на ком змелецца. Czeczot, 111; Мальч., № 41; Киркор, 236; Нос., 85; Дуб., 41; Fed., 280. 805. На кім скрупіцца, а на мне змелецца. Tyszk., 430; Шпил., 184. 806. Мне не мелецца, а ўсё крупіцца. Дуб., 34. 807. На ком скрупіцца, на тым змелецца. Dybow., 184. 808. Нявінны клопат на здарову галаву. Fed., 146.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
97 👁