Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Здраду прымаюць, a здрадніка вешаюць. Дуб., 22; Fed., 360; «Зорка». 795. Праўды, як у судзе. Янк., 70. 796. На базары долі не купіш, а ў судзе праўды не знойдзеш. А. Вельская, 1967, Раг. 13.10.19. 797. Яго віна не відна. Сержп., 28. 798. Вінават, што свінават. 1961, Кап. 13.93. 799. На таго віна, каго дома няма. Fed., 333. 800. Каваль зграшыў, а слёсара павесілі. Fed., 140. а) Каваль саграшыў, а слюсара вешаюць. Гилът., 287, Кобр. п. 801. Каго куюць, а хто лапу падстаўляе. Дуб., Нар., 2. 802. Хто вінават, а з каго ўзыскуюць. Ром., Бел., I, 313. 803. Вераб'і крупы з'елі, a сініца ў клетку папала. Сцяшк., 583, Бераст. а) Верабей проса папіў, a сінюга ў бяду упала. Булг., 177. Вар.: Рапан., 243. 804. На ком скрупіцца, на ком змелецца. Czeczot, 111; Мальч., № 41; Киркор, 236; Нос, 85; Дуб., 41; Fed., 280. 805. На кім скрупіцца, а на мне змелецца. Tyszk., 430; Шпил., 184. 806. Мне не мелецца, a ўсё крупіцца. Дуб., 34. 807. На ком скрупіцца, на тым змелецца. Dybów., 184. 808. Нявінны клопат на здарову галаву. Fed
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабі, зелі
16 👁
 ◀  / 560  ▶