Чарней за манаха не знойдзеш. Бел. народ, 139.
Манах не кот, малака не п'е, а віна падавай. «Чырв. змена», 15 жніўня 1954 г.
Чарнец пацеркі раскрывае, але на маладзіц паглядае. А. Фядосік, 1960, Нясв. 8.1.54.
У чужы манастыр з сваім уставам не ходзяць. Нос., 21.
85 👁