636. Не канечне папу яечня. Сержп., 7; Fed., 240. 637. Не канечне для папа яечня, можа і дзяк з'есці. Ляцкий, 26. а) Не канечне папу яечня; з'есць і дзяк, а поп будзець і так. Нос., 99. б) Канешне, папу яешня, а дзяк ба з'еў, ды далёка сеў. Юрч., 1969, 103. 638. Поп саграшыў, а дзяка вешаюць. Нос., 134. 639. Пашоў дзяк паповага парабка глядзець. Fed., 90. 640. Дзяк — аб зямлю гак. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. 641. Дзякоўна папоўне не роўна. Нос., 35. 642. Адзваніў — і з званіцы далоў. Никиф., 1, 201. 643. Паланамар грошы абабраў. Ляцкий, 33. Вар.: Антырэліг. казкі, 199. 644. Панамар свечы паламаў. Нос., 132; Дуб., 52. 645. Алтарысты і арганісты не ўсе на рукі чысты. Нос., Слов., 5. 646. Я не арганіст — не перабіраю. Нос., 197; Fed., 9. а) Я не арганісты, пальцамі не перабіраю. Fed., 9. 647. Калі б у манастыры дровы рубалі, туды б не ўцякалі. Бел. народ, 139. 648. Манах бяжыць ад работы, як чорт ад крыжа. Бел. народ, 139.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁