Старонка 336
◀ / 560 ▶
621. Ксёндз кажа: «Падай, падай, божа, што высока, а што нізка, дык я сам вазьму». «Чырв. змена», 15 жніўня 1954 г. 622. Мужык толькі піва заварыў, а ксёндз ужо з вядром стаіць. В. Курбацкі, 1960, Карм. 13.3.29. 623. Ксяндзоўскі слуга сагнуўся, як дуга. Дуб., 29; Янк. М., 97. 624. Я ксяндзоўскі слуга, сагнуўся, як дуга; як жа мне не сагнуцца, калі нечым апрануцца. Нос., 194. 625. Дармо ксёндз казаў. Ляцкий, 9. 626. Ад Альвара проста да алтара. Нос., Слов., 5. 627. Ксёндз з панам-богам едзе, а сабака брэша. Fed., 269. 628. Каб я быў ксёндз [чы поп], то б знаў, калі свята. Ляцкий, 157. 629. Ксяндзоўская ахмістрыня, аканомская кабыла, а мельнікава свіння — то на адной меры. Fed., 155. 630. Ксёндз і поп знаюць, калі свята, бо нічога не робяць. Рапан., 67. 631. Будзеш мець плеш — не будзеш хадзіць. Дуб., 6. 632. Чорная рыза не спасець, а белая ў грэх не ўвядзець. Нос., 183; Сержп., 11. 633. Пусці чорта да касцёла, то ён і на алтар палезе. Fed., 68. 634. Дзякан, не ўвякай вельмі дужа. Сержп., 72. 635. Поп благатае, а дзяк казлячыць. Сержп., 139.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 560 ▶