607. Датуль пападзя княгіня, пакуль поп не згіне. Шейн, II, 476, Ігум. п.; Ляцкий, 9; М. Бабарыкіна, 1966, Чачэр. 13.3.29.
а) Як поп не згіне, дык і пападдзя княгіня. Ром., Бел., I, 316.
608. Калі папу ўдаецца, то і пападдзя смяецца. Ляцкий, 17; Сержп., 139.
609. Поп у царкве пяець, а пападдзя бліны пячэць. Ляцкий, 35.
610. Яна не поп, бярэць і боб. Ляцкий, 14.
611. Дзякуй за ласку, пападдзя пасвенціць паску. Дуб., 16.
612. Не канечне папу яечня, з'есць і пападдзя. Mien., 395.
613. Папова жана хужа ўсіх жон. Ляцкий, 33.
614. У нашай пападдзі і поп не заўсёды дастане. Ляцкий, 50; Сержп., 67.
615. У нашай пападдзі тры кутасы назадзі. Нос., 168.
616. Што папіха, то не дзячыха. Fed., 219.
617. Хто любіць папа, а хто пападдзю. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
618. Хто любіць папа, а хто пападдзю, а я, дурачок, люблю паповых дачок. Нос., 176; Pietk., 329.
619. Няма нікому так, як ксяндзу ды кату: абодва ляжаць і хлеб задарам ядзяць. Янк. М., 45.
620. На пацеры ксёндз дагадаецца, але працаваць не збіраецца. Бел. народ, 139.
88 👁