Старонка 333
◀ / 560 ▶
579. Чорт папу таварыш. Fed., 67. 580. Папы і чэрці адной шэрсці. Бел. народ, 135. 581. Не нам судзіць папа — на тое есцяка чорт. Pietk., 386. Вар.: Добр., Смол., 85. 582. За папом чорт ходзіць следам, нібы цень. Хрэстам., 219. 583. Хто на каго, а чорт на папа. Д. Шаўчэнка, 1957, Маз. 13.3.29. 584. Паміж чартом і папом такая ж розніца, як паміж казою і казлом. Н. Васілюк, 1958, Антоп. 585. І чорт без папа не абыйдзецца. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. 586. Поп свае, чорт свае. Czeczot, 113. а) Поп сваё, а чорт сваё: аддай маю малітву. Нос., 134; Dybow., 16. Вар.: Радч., 249; Fed., 67; Pietk., 338; Мін.-Мал., 1970, 165, Уздз. 587. Поп кажа абразы, а чорт кажа луб'е. Pietk., 337. 588. Бог стварыў два зла: папа і казла. Н. Божка, 1967, Маладз. 13.10.21. 589. Цару — карона, а папам — смалёная варона. М. Грынблат, 1964, Сен. 8.1.87. 590. Ад псалтыра скочыў да алтара. Нос., 122. 591. Пачнем і без папа. Fed., 203. 592. На бязлюддзе і поп чалавек. Нос., Слов., 21. а) У недастатку людзей, то і поп чалавек. Fed., 241. б) У аднаселлі і поп чалавек. Fed., 5.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁
◀ / 560 ▶