553. Кожны поп сваю веру адстойвае. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. 554. Які поп, такі яго і прыход. Нос., 194; Ляцкий, 62; Сержп., 139; М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29; І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7. а) Які поп, такая парахвія. Fed., 240. Вар.: Fed., 221. 555. Які поп (ксёндз), такое благаславенне. Нос., Слов., 726; Fed., 18. 556. Дванаццаць папоў, і кажды па-свойму моліцца. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76. 557. Новы поп — новыя парадкі. 1959, Круп. 8.1.42. а) Новы поп — новае маленне. А. Хутко, 1966, Зельв. 13.10.26. б) Што новы поп, то новая пропаведзь. В. Ківель, 1967, Нясв. 13.10.21. в) Што поп, то новыя й пацеры. Ляцкий, 60. 558. У чужой парахвіі нечага ўказываць. Нос., 21; Калянд., 1921; Дуб., 65. 559. У чужой царкве не папраўляй свячэй. Нос., 21. а) У чужой цэркві (чужым касцёле) свечак не папраўляй. Pietk., 316; Tyszk., 421. 560. У свежу парафію з сваім звычаем не прыходзь. Fed., 362. 561. Бацюшку і петуху — пей і пей. М. Грынблат, 1967, Мсцісл. 8.1.106. 562. Поп запяе, а каваль закуе. Сержп., 51. 563. Загрызла папа грамата. Л. Царанкоў, 1960, Касц. 13.9.2. 564. Поп па дзве абедні не служыць. Нос., 134; Сержп., 36.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁