392. Не спяшы, мужык, к пану, калі не хочаш быць драны. Ляцкий, 28.
393. Дзе толькі мужык з слаўцом, там за ім пуга з вузлом. Шпил., 108.
394. Мужык гоп-гоп, а яго хлоп-хлоп. Ляцкий, 21.
395. Не рад мужык, што б'юць яго, а то яшчэ нагамі перабірае. Гильт., 287, Кобр. п.
а) Не рад мужык, што яго б'юць, — яшчэ й нагамі дрыгае. Выпісы.
396. Б'юць і плакаць не вяляць (даюць). Ром., Зап., I, 215; Ляцкий, 5; Fed., 30; Pietk., 310; Фраз. сл., 33; Л. Царанкоў, 1960, Крыч. 13.9.2.
а) І дзяруць і б'юць і плакаць не даюць. Нос., 54.
397. Як у Грыцках не абдзяруць, у Грыневічах не абкрадуць, а ў Грыцэвічах не заб'юць, то нідзе чэрці не вазьмуць. Fed., 119.
398. Чалавек не пень, не будуць біці ўвесь дзень. Гильт., 290, Пруж. п.
399. І торба перавернецца, калі дубец завернецца. Нос., Слов., 637; Дуб., 25.
400. За маё жыта мяне пабіта. Киркор, 235. Вар.: Нос., 45; Fed., 194; Дразд.
а) За наша жыта нам жа пабіта. Добр., Смол., 15.
б) За наша жыта ды нас біць. Сержп., 133.
в) За мае жыта ды мяне ж біта. Сержп., 125. Вар.: Pietk., 353.
г) За маё сіта ды мяне і біта. С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.3.25.
86 👁