199. У пана горла — прорва: тысяча працуе, адзін прагарцуе. Янк., 67.
200. Калі паны танцуюць, то слугі гарцуюць. Ляцкий, 17; Янк., 67.
201. Пан у шынку скача, а мужык у полі плача. Ахрым., 16.
202. Гаспада спаць, а слугі араць. Вас., 15.
203. Панска душа ў мужыцкім целе. Fed., 193.
204. Папалася жучка ў панскую ручку. М. Бандарэнка, 1966, Мав. 13.3.29.
а) Папаўся наш жучку ў панскую ручку. Dybow., 187; Сержп., 22; Fed., 366.
б) Папаўся чорны жучку ў белую ручку. Нос., 133.
205. Служы пану верна, то ён табе галаву зверне. Л. Царанкоў. 1960, Рэч. 13.9.2.
а) Служы пану верна, а пан нос адверне. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11.
б) Служы пану верна — ён табе спіну адверне. І Ламека, 1965, Ваўк. 13.10.2.
206. Пану дзевяць раз услужыў, а раз не ўслужыў — усё і прапала. Добр., Смол., 75.
207. Пан шалёны, як сабака, а ты яму служы, небарака. Сержп., 131.
208. Жыта спее, а паны пазіраюць угору. Сержп., 86.
209. Панскае вока каня гадуе. Pietk., 333.
а) Панскае вока каня тучыць. Нос., Слов., 645; Дуб., 49.
210. Пан што хоча, тое і робіць. Сержп., 130.
83 👁