172. У куццю глядзеў, як паны ядуць. Ляцкий, 49.
173. У мужыка гора, а ў пана горы ў каморы. Зах., 250.
174. У пана печаныя ракі самы прысмакі. Сержп., 130.
175. Халопскае дзела есць, а панскае піць. Нос., 172.
а) Халопскае права есць, а панскае піць. Дуб., 68.
176. Паны не свінні — усё з'ядзяць. Fed., 218.
177. Які пан, такі крам. Dybow., 184; Дуб., 20; Fed., 216.
178. Паненка без голкі не ўбярэцца, без нажа не разбярэцца. Fed., 219.
179. Знаць пана па халявах. Ляцкий, 13; Fed., 219.
а) Відаць пана па халяве. В. Шаўчэнка, 1961, Ельск. 13.3.29; А. Фядосік, 1959, Капатк. 8.1.44.
б) Відна пан па халявах. І. Цішчанка, 1971, Брасл. 8.2.49.
в) Відна пан па халяўцы. Сержп., 131.
180. Пана і ў рагожы ўзнаюць. Добр., Смол., 75.
181. Смех з панскіх ботаў: адзін згарэў, другі сабака з'еў. Нос., 152.
182. Усё не той пан, хоць і штаны навыпуск. Ляцкий, 51.
183. Чым большы пан, тым шапка нялюдска. Fed., 216.
184. Што мужык кідае да долу, тое пан носіць у кішэні. Pietk., 380.
а) Што мужык на землю кіне, то пан тое ў кішэнь схавае. Fed., 193.
185. Усё нос уцірае, бо на той час хустку мае. Ляцкий, 51.
95 👁