1270. Баба з калёс — калёсам лягчэй. Tyszk., 425.
а) Баба з возу — возу легча. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
б) Баба з калёс, а каня як чорт панёс. К. Кабашнікаў, 1963, Лід. 8.1.84.
в) Баба з возу — каню свята. Сцяшк., 580, Ваўк.
1271. Што з воза ўпала, то ўжэ прапала. Czeczot, 114; Ром., Зап., III, 235; Радч., 249, 341; Л. Лазовік, 1965, Скід. 13.8.4. Вар.: Fed., 341.
а) Што з воза ўпала, лічы прапала. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
б) Што з возу спала, пішы прапала. Нос., 188. Вар.: Fed., 134, 341.
в) Што з воза ўпала, даўно прапала. Сержп., 50.
г) Прапала, што з возу [у воду] упала. Pietk., 397.
1272. Пешкі няма замешкі. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
1273. Не заедзем — дык пяшком. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
1274. Туды пяшком, а адтуль рачком. Ляцкий, 46.
1275. Ні ішоў, ні ехаў. І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29.
1276. Луччай пагана ехаць, чым добра ісці. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
1277. Як ідзём утрох, то адна вярста, а як ідзеш адна, то тры вярсты. М. Грынблат, 1960, Сір. 8.1.47.
1278. Не ступай надта шырока — лыткі задрыжаць. Мат., 183, Мін.
1279. Не разам на гару. Добр., Смол., 108.
84 👁