б) Хто спытаець, той не заблудзіцца. Ляцкий, 55.
в) Хто пытае, той не блукае. Сцяшк., 614, Бераст.
1248. Пытаючыся, дапытаешся. Нос., 142.
1249. Дарогі пытаець, а сам большы таго знаець. Добр., Смол., 31.
1250. Рынуўшы ў балота, не конь вінен. Ляцкий, 38.
1251. Які ехаў, за тое і зачапіўся. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11.
1252. Які едзе, такі й паганяе. 1961, Брасл. 13.9.5.
а) Які чорт ехаў, такі й паганяў. Pietk., 323. Вар.: Fed., 123.
1253. Як ехаў, так і спаткаў. Булг., 177. Вар.: Сцяшк., 618, Шчуч.
1254. Якія ехалі, такіх і падвезлі. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29; У. Іваноў, 1958, Мінск.
1255. Сяк-так, абы далей. Fed., 75.
1256. Той не фурман, хто без пугі. Ляцкий, 45.
1257. А тут, вядома, без пугі не абыйдзешся. Янк. М., 22.
1258. Паганая пуга, а і без той туга. Янк. М., 89.
1259. Благая пуга лычаная, а без няе горай. Tyszk., 422; Шпил., 175; Шейн, II, 472; Fed., 252.
а) Худа лычная (лышняя) пуга, а без яе яшчо хужы. Нос., 178. Вар.: Дуб., 32; Л. Павецьева, 1967, Мсцісл. 8.1.107.
1260. У каго пугі няма — у таго і шчасця няма. Янк. М., 22.
1261. Дзе сядзеш, там і злезеш. Л. Стаўровіч, 1957, Рэч. 13.3.29.
76 👁